Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 сентября

Слава кніжцы беларускай

У дзіцячай бібліятэцы-філіяле бялыніцкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы ў рамках клуба “Бацькаўшчына” прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Слава кніжцы беларускай”, прысвечаная дню пісьменнасці. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй правядзення дзён беларускай пісьменнасці, з выставай краязнаўчых кніг “Светачы зямлі беларускай”, праслухалі гуказапісы галасоў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Завітаў на сустрэчу рэдактар раённай газеты “Зара над Друццю”, пісьменнік Міхась Карпечанка, які зрабіў цікавую прэзентацыю ўласнай кнігі “Уздоўж стромы”. У завяршэнні хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў віктарыне-рэфлексіі. Як заўважыла загадчыца бібліятэкі філіялу Любоў Лычкоўская, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, знаёмства з літаратурнымі навінкамі садзейнічаюць фарміраванню у падрастаючага пакалення цікавасці да чытання і павагі да нацыянальных здабыткаў духоўнай культуры.

Поделиться: