Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 сентября

Семінар-трэнінг


Днямі ў райцэнтры на базе Савецкага ўчастка №1 адбыўся семінар-трэнінг па падрыхтоўцы да правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Удзел у ім прынялі  члены акруговай і ўчастковых камісій. У ходзе трэнінгу ў форме дзелавой гульні прысутныя падрабязна пазнаёміліся з асаблівасцямі арганізацыі кожнага этапа выбарчай кампаніі – датэрміновага галасавання, асноўнага дня галасавання, падліку галасоў. Акрамя таго, члены ўчастковых камісій інсцэніравалі розныя, у тым ліку і канфліктныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць на ўчастку. Усе ўдзельнікі семінара набылі карысныя веды, якія змогуць прымяніць на практыцы падчас галасавання.
Правядзенне такой вучобы садзейнічае павышэнню ўзроўня кваліфікацыі членаў камісіі, дазволіць пазбегнуць памылак, што ў цэлым станоўча паўплывае на якасць арганізацыі выбарчай кампаніі.

Поделиться: