З 10 па 14 верасня ў раёне праходзяць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”, падчас якіх супрацоўнікі РАУС правяраюць наяўнасць ліцэнзій ва ўладальнікаў зброі.
Грамадзяне, якія на працягу чатырох дзён добраахвотна развітаюцца з неліцэнзійнымі стрэльбамі і іншай зброяй, будуць пазбаўлены адказнасці.
За парушэнне артыкула 295 КК Рэспублікі Беларусь “Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” прадугледжваецца адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 102 і 53-600.
Поделиться: