Адбылося чарговае пасяджэнне рэдакцыйнага
дыскусійнага клуба. Размова вялася аб неабходнасці ўдзелу грамадзян у
выбарчым працэсе. Уласнымі меркаваннямі па тэме дыскусіі падзяліліся
член акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 па
выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь пятага склікання Марыя Вададохава, старшыня ўчастковай выбарчай
камісіі Савецкага ўчастка для галасавання № 1 Святлана Патапчык,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Фурсава,
ветэран працы Віктар Сухараў, самы малады па ўзросце дэпутат раённага
Савета дэпутатаў Аляксандр Антонаў, навучэнец ПЛ № 17 Вадзім Чэмрук, які
ўпершыню сёлета будзе прымаць удзел у галасаванні і рэдактар раеннай
газеты “Зара над Друццю” Міхась Карпечанка.
Удзельнікі клуба
распавялі размову аб удзеле у выбарчым працэсе, падзяліліся сваімі
ўражаннямі аб правядзенні кандыдатамі сваёй агітацыйнай кампаніі,
абмеркавалі тыя важныя дасягненні, якія зроблены на Бялыніччыне за
прамінулыя чатыры гады, а таксама выказалі прапановы і пажаданні да
будучага дэпутата.
Поделиться: