Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 октября

«Маладзёжныя ўніверсітэты»

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне толк-клуба “Маладзёжныя ўніверсітэты”. Удзельнікі аб’яднання дзяліліся думкамі на тэму ранніх шлюбаў. У госці да іх завіталі настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай, пратаірэй айцец Сергій, галоўны спецыяліст раённага аддзела ЗАГС Таццяна Арлоўская і ўрач-гінеколаг ЦРБ Таццяна Свяцілава. У ходзе гутаркі разглядаліся разнастайныя аспекты праблемы: ці бываюць выпадкі паспяховых ранніх шлюбаў, як ставіцца да знаходжання ў пазашлюбнай сувязі і цяжарнасці сярод непаўналетніх.
Маладыя людзі актыўна задавалі пытанні спецыялістам, уступалі ў дыскусію. Як адзначыла бібліятэкар чытальнай залы Алена Грыбайлава, такая тэма абрана невыпадкова,  бо садзейнічае пашырэнню ўяўлення дзяцей аб сям’і як важнейшым сацыяльным інстытуце, пабуджэнню моладзі да прагназіравання свайго сямейнага жыцця.

Поделиться: