Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 октября

Заслужаныя ўзнагароды з нагоды Дня настаўніка атрымалі педагогі Бялыніцкага краю

 За плённую працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі адзначаны настаўнік гісторыі Свяцілавіцкага ВПК ДССШ Анатоль Марозаў, Граматай Міністэрства адукацыі – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Жанна Звягіна і выхавальніца ясляў-садка №7 г.п.Бялынічы Тамара Свірэйка.  
Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садка №2 г.п.Бялынічы Людміла Свірэйка,  настаўніца фізічнага выхавання СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага Марыя Патрына, настаўніца матэматыкі СШ№2 – Ларыса Набокава, настаўніца музыкі  Цяхцінскага ВПК ДССШ Таццяна Халянкова, дырэктар і метадыст шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” Святлана Зайкоўская і Валянціна Сінькоўская адпаведна, настаўнік фізікі і інфарматыкі Лебядзянкаўскага ВПК ДССШ Станіслаў Мазок.
Ганаровай Граматай Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садка №3 Вольга Буханава, выхавальніца ясляў-садка №2 Тамара Зайцава,  Граматай – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Таццяна Бондарава, педагог-псіхолаг СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага Алена Французава.
Акрамя таго, лепшыя педагогі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад раённага Савета дэпутатаў, аддзела адукацыі райвыканкама і райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі,  раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Поделиться: