Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 октября

У ліку пераможцаў

Работнікі Бялыніцкага лясгаса сталі ўдзельнікамі абласнога чэмпіянату па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, які праходзіў на базе Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага. За званне лепшых знаўцаў змагаліся 19 каманд лясгасаў, дрэваапрацоўваючых прадпрыемстваў, навучальных устаноў галіновага профілю вобласці.
У выніку нашы землякі ўвайшлі ў лік пераможцаў – узняліся на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару, уступіўшы толькі настаўнікам Бабруйскага лесатэхнічнага каледжа і дружыне Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Пераможцы  ўзнагароджаны граматамі і прызамі.  

Поделиться: