Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

31 октября

«Друць» — «Бярэсце»: 32-23

Бялыніцкія гандбалісткі 28 кастрычніка правялі чарговую гульню 21-га чэмпіянату краіны ў горадзе Брэсце з мясцовай камандай “Бярэсце”. Майстэрства і воля да перамогі бялынічанак аказаліся ў гэтым матчы значна вышэйшымі, чым у саперніц, і “Друць” атрымала заслужаную перамогу з розніцай у дзевяць мячоў. Самай рэзультатыўнай сярод бялынічанак была Ганна Мікалаенка: на рахунку гэтай таленавітай спартсменкі дзевяць закінутых мячоў. Вызначыліся таксама Таццяна Куксянкова, Марта Корбут, Галіна Ісарава, Ірына Агалакава.
Праз два дні пасля гэтай гульні ў жыцці адной з лепшых гандбалістак “Друці” адбылася знакавая падзея – Ганне Мікалаенцы ва ўрачыстай абстаноўцы было ўручана пасведчанне “Майстар спорту”. Дарэчы, раней гэтае высокае званне атрымала Таццяна Куксянкова, і цяпер у складзе бялыніцкай каманды гандбалістак гуляюць дзве тытулаваныя спартсменкі.
Наступная гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па гандболе сярод жаночых каманд пройдзе ў Бялынічах у нядзелю 4 лістапада ў 13 гадзін.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться: