Бялыніцкія школьнікі сталі ўдзельнікамі адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Праходзіла яно ў Магілёве на базе спартыўнага комплексу “Алімпіец”. У выніку, наша таленавітая лёгкаатлетка Дар’я Цапік святкавала ўпэўненую перамогу ў бегу на дыстанцыю 1 000 метраў. У штурханні ядра не было роўных бялынічанцы Надзеі Цапік. Першае месца ў скачках заняла Дар’я Арлоўская, у кроку ад яе спынілася Арына Кастрова. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі.
Поделиться: