Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 ноября

Гартаючы старонкі мудрасці

Падведзены вынікі конкурсаў сярод моладзі Прыдруцкага краю, якія прайшлі ў рамках акцыі “Гартаючы старонкі мудрасці”, прымеркаванай да году кнігі. Так, пераможцай літаратурнага конкурсу “Творца кнігі – аўтар” на лепшае творчае апавяданне пра сваю любімую кнігу прызнана вядучая праграмы “Радыё Бялынічы” Яніна Харытонава, ганаровае другое месца заняла вучаніца Машчаніцкай сярэдняй школы Надзея Ракуціна. Трэцім прызёрам стала вучаніца Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Хрысціна Маўчун.
У конкурсе ілюстрацый да твораў мастацкай літаратуры, або кнігі для дзяцей і моладзі перамагла  вучаніца Машчаніцкай сярэдняй школы Таццяна Чахлянкова, другое месца заваявалі навучэнцы СШ №2 Аляксандр Дзьячэнка і Сяргей Капылоў, трэцім прызёрам прызнана вучаніца Цяхцінскага комплексу дзяцячы сад-сярэдняя школа Таццяна Крывіца.
Лепшыя творчыя работы адабраны для ўдзелу ў аднайменных абласных конкурсах.
Дарэчы, акцыя “Гартаючы старонкі мудрасці” працягваецца. Усе жадаючыя ва ўзросце да 31 года могуць паспаборнічаць у конкурсе сацыяльнай рэкламы “Прачытай” на лепшы рэкламны дызайн-зварот. Творчыя работы прымаюцца да 4 снежня. Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 54-387.

Поделиться: