Навучэнцы і выкладчыкі прафесійнага ліцэя №17 сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Падары кнігу бібліятэцы”. Падчас яе было сабрана каля 200 асобнікаў навуковай і мастацкай літаратуры, якія папоўнілі фонд бібліятэкі навучальнай установы. Самай актыўнай удзельніцай акцыі стала былы метадыст ліцэя Наталля Кунцэвіч. Яна падаравала бібліятэцы 110 кніг.
Поделиться: