З нагоды 90-гадовага юбілею ААТ “АСБ Беларусбанк” лепшыя работнікі галіновых устаноў Прыдруцкага краю атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай Граматай райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу адзначана начальнік аперацыйнага аддзела Цэнтра банкаўскіх паслуг №701 філіяла №700 – Магілёўскае абласное ўпраўленне ААТ “АСБ Беларусбанк” Наталля Карзова. Граматы раённага выканаўчага камітэта ўдастоена кантралёр аддзялення банка вёскі Заполле Ніна Бельская.
Поделиться: