Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 ноября

Напрыканцы мінулага тыдня адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку Машчаніцкага сельвыканкама

Машчаніцкі сельсавет па плошчы з’яўляецца буйнейшым на Бялыніччыне. Не так даўно ў яго склад увайшоў былы Эсьмонскі сельсавет. Аднак будынак сельвыканкама жадаў быць намнога лепшым, каб адпавядаць і сучасным патрабаванням, і пажаданням – як калектыву работнікаў, так і наведвальнікаў.
Прыемна канстатаваць, што ініцыятыва былога старшыні райсавета дэпутатаў Мікалая Гузнякова аб узвядзенні ў аграгарадку Вялікая Машчаніца новага адміністрацыйнага памяшкання сельвыканкама знайшла поўнае разуменне і падтрымку старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Панцюхова. Будаўнікі ПМК № 241 у чарговы раз канкрэтнай справай даказалі, што яны працуюць хутка, умела, высокапрафесійна і ніколі не падводзяць заказчыка.
І вось у пятніцу, 23 лістапада, у аграгарадку Вялікая Машчаніца адбылося сапраўднае свята. З наваселлем работнікаў сельвыканкама, усіх жыхароў сельсавета сардэчна віншавалі сенатар, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў, старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” Сяргей Жэнар, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір Раманенка, настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій, старшыні сельсаветаў, прадстаўнікі працоўных калектываў Бялыніччыны...
Яны не толькі, як абавязвае даўняя народная традыцыя, адорвалі віноўнікаў урачыстасці падарункамі, але і выказвалі спадзяванне, што новы будынак пасадзейнічае якасці іхняй штодзённай працы, больш цесным і надзейным кантактам з мясцовым насельніцтвам, паспяховай рэалізацыі задумак і планаў па жыццезабеспячэнні жыхароў Машчаніцкага сельсавета.  

Поделиться: