Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 ноября

Першая ў вобласці і адзіная ў рэспубліцы

Прэзентацыя кнігі “Очерки истории образования Могилевщины” адбылася ў МДУ імя А. Куляшова. Такога кшталту выданне, у якім маштабна апісваецца развіццё сістэмы адукацыі Магілёўшчыны, з’яўляецца не толькі першым у вобласці, а пакуль што адзіным і ў рэспубліцы.
Ідэя стварэння кнігі належыць прарэктару Магілёўскага дзяржаўнага інстытута развіцця адукацыі Валерыю Багданаву. Сумесна з загадчыцай Музея гісторыі адукацыі Магілёўскай вобласці Валянцінай Навуменка і дацэнтам МДУ імя А. Куляшова Аляксандрам Агеевым яны на працягу трох гадоў збіралі і сістэматызавалі матэрыял для гэтага выдання. Вынік плённай супольнай працы – дзве тысячы экзэмпляраў кнігі “Очерки истории образования Могилевщины”, якая пабачыла свет у друкарні імя Спірыдона Собаля.
Выданне складаецца з 11 раздзелаў, у сямі з якіх у храналагічнай паслядоўнасці расказваецца аб станаўленні сістэмы адукацыі вобласці, а чатыры з’яўляюцца спецыялізаванымі: “Абарона правоў дзіцяці”, “Дашкольная адукацыя”, “Прафесійная адукацыя” і “Падрыхтоўка педагагічных кадраў і павышэнне іх кваліфікацыі”.
Самым галоўным дасягненнем аўтарскага калектыву стала тое, што іх кніга прайшла навуковую экспертызу ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Рэспублікі Беларусь, і цяпер у якасці дапаможніка рэкамендуецца супрацоўнікам навукова-метадычных устаноў.
– Праца над выданнем была працяглай і складанай, -- адзначыў Валерый Багданаў. – Спачатку планавалася, што яно будзе невялікім і выйдзе ў жанры манаграфіі. Але ў працэсе збору матэрыялаў зразумелі, што прыйдзецца адыйсці ад першапачатковай задумы. У кнізе можна знайсці адказы на многія пытанні, разам з тым, ёсць над чым і працаваць надалей: яшчэ шмат “белых плямаў” застаецца ў гісторыі развіцця адукацыі вобласці.
Напрыканцы прэзентацыі ветэраны педагагічнай працы, заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь атрымалі ў падарунак гэтае цудоўнае выданне.
На здымку: Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”, бялынічанка Ева Лабачова (трымае ў руках кнігу) з аўтарамі “Очерков истории образования Могилевщины” Валерыям Багданавым, Валянцінай Навуменка і Аляксандрам Агеевым (злева направа).
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)

Поделиться: