Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 ноября

Анастасія Астаф’ева - лаўрэат міжнароднага конкурсу

    Навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Акварэлька” ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь”, вучаніца Цяхцінскага комлексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Анастасія Астаф’ева стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу дзіцячага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мой любімы мультфільм”. Праходзіў ён у абласным цэнтры ў рамках 15 Міжнароднага фестывалю “Анімаёўка-2012”.
330 творчых работ з 6 краін свету былі прадстаўлены на конкурс. У выніку, адным з лепшых прызнаны малюнак нашай дзевяцігадовай мастачкі “Иван Царевич и Василиса Прекрасная». За гэту работу Анастасія Астаф’ева атрымала дыплом 3 ступені і каштоўны падарунак. Апроч таго, падзячным лістом арганізацыйнага камітэта фестывалю за актыўны ўдзел у конкурсе ўзнагароджана дырэктар ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” Святлана Зайкоўская.  

Поделиться: