Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

Вынікі турніра па дзюдо

Рэспубліканскі юнацкі турнір па дзюдо прайшоў у Бялынічах. За званне лепшага дзюдаіста змагаліся 188 юных спартсменаў, з якіх 20 – выхаванцы бялыніцкай дзіцячай юнацка-спартыўнай школы. На татамі спаборнічалі хлопчыкі 2002-2003 гадоў нараджэння з Оршы, Смаргоні, Брэста, Мінска, а таксама з Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Нягледзячы на свой юны ўзрост, спартсмены прадэманстравалі зусім недзіцячыя мужнасць і байцоўскі характар. Россыпам вострых эпізодаў была насычана кожная схватка. Трэнеры шпарка рэагавалі на любое абвастрэнне бою. У выніку, перамаглі мацнейшыя.
Бялыніцкія дзюдаісты таксама ўвайшлі ў лік пераможцаў. Так, ў вагавай катэгорыі да 46 кілаграмаў вікторыю святкаваў Станіслаў Грыневіч. У кроку ад яго спыніўся Аляксандр Чарткоў. Сярод спартсменаў да 32 кілаграмаў ганаровае другое месца заняў Ігар Бацішча. Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны кубкамі, граматамі і памятнымі сувенірамі.  

Поделиться: