Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 декабря

Спаборніцтвы па шахматах

Завяршыўся чарговы этап круглагадовай спартакіяды школьнікаў – спаборніцтвы па шахматах. За званне лепшага шахматыста змагаліся навучэнцы 1998-1999 гадоў нараджэння. У выніку сярод дзяўчынак перамогу святкавала вучаніца Машчаніцкай сярэдняй школы Ганна Кандраценка. Другое месца заняла Яна Лінеўская з Вішоўскай сярэдняй школы. У кроку ад яе спынілася пяцікласніца СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага Лэйла Гарох. Сярод юнакоў лепшым шахматыстам прызнаны вучань СШ №2 Максім Міхалькоў. Сярэбраным прызёрам стаў Васіль Баранаў з Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Замкнуў тройку пераможцаў навучэнец Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Віктар Семашкевіч.
    У агульнакамандным заліку сярод сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў мацнейшай аказалася каманда СШ №2. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся шахматысты Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Трэцяе месца заваявалі вучні СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага.
    Сярод базавых устаноў адукацыі вікторыю святкавала дружына Іскраўскай базавай школы. Другімі сталі спартсмены Кудзінскай базавай школы, трэцімі – Навасельскага комплексу дзіцячы сад-базавая школа.

Поделиться: