Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 декабря

Спартландыя сабрала сяброў

Упершыню спартландыя на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь, нашай знакамітай зямлячкі Валянціны Цыбульскай прайшла ў 2009 годзе. З тых часоў гэта спартыўнае свята палюбілася бялынічанам. Сёлета ў ім прынялі ўдзел каманды з школ райцэнтра, Вішоўскай СШ і Цяхцінскага ВПК ДССШ. Падтрымаць удзельнікаў прыйшлі іх аднакласнікі і педагогі.
Адкрыла спаборніцтвы намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Выступаючы перад юнымі спартсменамі, яна падкрэсліла:
– Спорт і фізічнае выхаванне – залог здароўя нацыі. Менавіта таму, штогод у Бялынічах арганізоўваецца мноства спартыўных мерапрыемстваў рознага ўзроўню: спартакіяды працоўных калектываў і школьнікаў, гандбольныя паядынкі, турніры па дзюдо і футболе... Спартландыя – яшчэ адзін этап на шляху да здаровага ладу жыцця.
Па добрай традыцыі Валянціна Цыбульская перад пачаткам спаборніцтваў расказала юным аматарам спорту аб асабістых лёгкаатлетычных дасягненнях, падзякавала за падтрымку ў арганізацыі мерапрыемства кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма”, пажадала поспехаў дружынам.
Праграма гульні ўключала ў сябе шмат цікавых конкурсаў. Юнакі і дзяўчаты бегалі з абручамі, скакалі ў мяхах, каталіся на скейтах… Валянціна Цыбульская падрыхтавала і новае  выпрабаванне: кіданне дроцікаў.
На спартыўнай арэне ФАКу “Друць” разгарэлася напружаная барацьба. Па выніках першых конкурсаў лідзіравала дружына СШ № 2. Але мінулагоднія пераможцы, вучні Цяхцінскага ВПК ДССШ, не збіраліся саступаць. Відаць, трэнер каманды знайшоў неабходныя словы, бо пасля невялікага музычнага перапынку цяхцінцы ўзялі эстафету першынства ў свае рукі, што дало значную перавагу ў балах і дазволіла стаць лепшымі. На другую і трэцюю прыступкі п’едэсталу гонару ўзняліся дружыны СШ №2 і СШ №1 райцэнтра адпаведна. Крыху расчараваныя сваім выступленнем навучэнцы Вішоўскай СШ паабяцалі ў наступны раз быць больш спрытнымі.
Пераможцы спартландыі атрымалі дыпломы, кубкі і каштоўныя падарункі.


Поделиться: