Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 декабря

Выхаванцы ШЦ «Ветразь» прывезлі дыпломы з абласной выставы «Сонечная палітра»

Падведзены вынікі абласной выставы “Сонечная палітра”. Праходзіла яна ў Магілёве на базе абласнога цэнтра творчасці дзеля фарміравання эстэтычнай культуры і папулярызацыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод моладзі. 344 творчыя работы з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны былі прадстаўлены на выставе.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах аддзела мастацка-эстэтычнай творчасці ШЦ “Ветразь”. У выніку арыгінальная работа ў тэхніцы роспіс па шкле “Асенняя казка” нашага земляка, навучэнца аб’яднання па інтарэсах “Вітражы” Уладзіміра Церашкова ўдастоена Дыплома 2 ступені. Трэцяе месца заняў выхаванец аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” Дзмітрый Радоўскі, які прадставіў на выставу экспазіцыю з салёнага цеста “Разам крочыць весялей”. Віншуем юных талентаў Бялыніччыны!

Поделиться: