Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 декабря

Вынікі спаборніцтваў па більярдзе

Завяршыўся чарговы этап круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак Бялыніччыны – спаборніцтвы па більярдзе.
У выніку, мацнейшай аказалася каманда раённага выканаўчага камітэта. Другое месца заваявалі прадстаўнікі прадпрыемства “Жылкамгас”. У кроку ад іх спынілася дружына раённых электрычных сетак.
    У асабістым першынстве роўных не было метадысту вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Сяргею Шуту. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Варонін. Трэцім прызёрам стаў намеснік дырэктара вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі прадпрыемства “Жылкамгас” Генадзь Харытонаў.

Поделиться: