Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 января

Фабрыка зорак

Традыцыйная святочная шоу-праграма “Фабрыка зорак” у дзявяты раз сабрала ў актавай зале раённага Цэнтра культуры лепшых школьнікаў Прыдруцкага краю, якія дасягнулі выдатных вынікаў у вучобе, грамадскім жыцці, спартыўнай і творчай дзейнасці.
Павіншаваць юных талентаў і ўручыць ім падарункі завіталі кіраўнік раёна Аляксандр Варонін, намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Раіса Лычкоўская і многія іншыя.
Падчас урачыстасці лепшыя з лепшых былі адзначаны ў традыцыйных намінацыях: “Стыпендыяты прэміі імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кітаева”, “Эрудыты”, Разумнікі і разумніцы”, “Хутчэй, вышэй, мацней” і “Марафон талентаў”, а таксама новай - пад назвай  “Сюрпрыз”- на прызы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандра Агеева.
На сёлетняй “Фабрыцы зорак” заслужаныя ўзнагароды атрымалі 115 юнакоў і дзяўчат і 8 каманд навучальных устаноў Прыдруцкага краю.  

Поделиться: