У райаддзеле міліцыі прайшла аператыўная нарада, на якой былі падведзены
 вынікі працы за мінулы год. Удзел у ёй прыняў начальнік упраўлення 
фінансаў і тылу УУС аблвыканкама Аляксандр СЯРГЕЕЎ.
    
    
    У сваіх дакладах выступоўцы адзначылі, што, дзякуючы 
праведзенай у 2017 годзе рабоце, агульная колькасць зарэгістраваных 
злачынстваў у параўнанні з папярэднім знізілася з 209 да 201, а іх 
раскрывальнасць склала 75,8 %. Дасягнута станоўчая тэндэнцыя па зніжэнні
 са 161 да 143 (на 11,2 %) злачынстваў, зарэгістраваных па лініі 
крымінальнага вышуку. Зменшылася колькасць цяжкіх, асабліва цяжкіх і 
менш цяжкіх злачынстваў, а таксама зробленых у грамадскіх месцах і 
асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.
    
    
    Са станоўчага боку адзначана арганізацыя прафілактычнай 
работы па недапушчэнні гвалтаванняў, разбояў, вымагальніцтваў, крадзяжоў
 аўтатранспарту. Дасягнуты станоўчыя вынікі па прафілактыцы злачыннасці ў
 сельскай мясцовасці і г. д.
    
    
    Улічваючы агучаную інфармацыю, на аператыўнай нарадзе быў 
прыняты шэраг рашэнняў, накіраваных на стабілізацыю крымінагеннай 
абстаноўкі і забеспячэнне грамадскай бяспекі ў раёне.
    
    
    Напрыканцы нарады Аляксандр Сяргееў уручыў лепшым 
супрацоўнікам РАУС заслужаныя ўзнагароды. Нагрудным знакам “За 
самаадданую службу” ўзнагароджаны старшы ўчастковы інспектар ААПП 
Дзмітрый ГАРАЎЦОЎ. За ўмелыя і прафесійныя дзеянні, праяўленыя пры 
правядзенні службовых мерапрыемстваў, Граматай УУС аблвыканкама 
адзначаны старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Сяргей 
ЖАРНОЎСКІ. Падзякі УУС аблвыканкама аб’яўлены малодшаму 
аперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Мікалаю СЦЯПАНАВУ і 
малодшаму ўчастковаму інспектару ААПП Антону ЕМЯЛЬЯНАВУ.
    
    
    Шэраг супрацоўнікаў удастоены падзяк начальніка РАУС Сяргея КРАСНОВА.
                            
                            
                            
                            Поделиться: