Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 февраля

Алкаголь – і новая судзімасць

    Маладая грамадзянка С. асуджана па ч. 2 арт. 205 КК РБ на пакаранне   ў выглядзе 6 месяцаў пазбаўлення  волі  з выпрабавальным  тэрмінам 1 год  за  тое,  што ўкрала  грошы  ў  свайго  таварыша падчас  святкавання  Новага года.
    Раней С. ужо была асуджана па ч. 1 арт. 205 КК,  атрымала штраф і, маючы за плячыма непагашаную судзімасць, зрабіла новае злачынства.
    31 снежня кампанія з чатырох чалавек, уключаючы С., сабралася дома ў грамадзяніна А., каб адзначыць надыход Новага года. Не абышлося, зразумела, без алкаголю. Калі гаспадар выйшаў на кухню, грамадзянка С. наўмысна выцягнула з паліцы мэблевай секцыі беларускія і расійскія грошы на агульную суму 120 беларускіх рублёў.
    Потым кампанія вырашыла пайсці да навагодняй ёлкі на цэнтральную плошчу горада. Пакуль ішлі, С. пералічыла грошы і схавала іх у кішэню. Іх жа сапраўдны ўладальнік ішоў следам, таму нічога бачыць не мог.
    Пасля С. пайшла начаваць да Б. Але А., у якога мінулым вечарам адзначалі свята, раніцай 1 студзеня заўважыў прапажу і звярнуўся ў міліцыю. Вінаватую знайшлі і затрымалі ў той жа дзень. Яна ва ўсім прызналася.
    Грамадзянка С. нідзе не працуе і злоўжывае спіртнымі напоямі. Змякчальнымі абставінамі з’явілася яе чыстасардэчнае прызнанне, а таксама маленькі сын. Абцяжарваючай абставінай – тое, што злачынства было зроблена ў стане алкагольнага ап’янення.
Поделиться: