Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 февраля

З 12 па 18 лютага праваахоўнікі склалі 26 адміністрацыйных пратаколаў

    Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 12 па 18 лютага праваахоўнікі склалі 26 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 16, дробнае хуліганства – 3, сямейны скандал – 4, непадпарадкаванне  – 3, дробны крадзеж  – 1.
    Каровы не галодныя. “Хопіць і каровам”, – вырашыла жывёлавод ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, якая скрала з МТФ і прадала 4 мяхі камбікорму.
    Небяспечны газ. Позна ўвечары 15 лютага ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ быў дастаўлены 83-гадовы жыхар в. Навасёлкі, які атруціўся чадным газам. Праводзіцца праверка.
Біў, не шкадаваў. Бялынічанка паскардзілася праваахоўнікам, што сужыцель збіў яе прама на вуліцы. Жанчыне выдадзена накіраванне на судова-медыцынскую эспертызу.
    Не разыйшліся. Не змаглі разысціся мірна наведвальнікі кафэ райста “Бабуліна хата”. Мужчыны паспрачаліся, прычым, адзін з іх у якасці ўнушальнага аргумента выкарыстаў бутэльку, якую разбіў аб галаву суразмоўцы.
    Стаміўся. 18 лютага а дзясятай гадзіне вечара ў дзяжурную службу РАУС патэлефанавала касір білетнай касы і паведаміла, што ў памяшканні аўтастанцыі знаходзіцца мужчына і ён не збіраецца сыходзіць. Стомлены “пасажыр” атрымаў адміністрацыйны пратакол.
    Хто ж яго так? 18 лютага ў прыёмнае аддзяленне ЦРБ быў дастаўлены жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца ў стане алкагольнага ап’янення з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і гематомай верхняй часткі твару. Праверку праводзіць ААПП.
Поделиться: