Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 марта

Адмоўцеся ад незаконнай зброі

Па 23 сакавіка супрацоўнікі РАУС праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства    “Арсенал”.

Мэта яго – канфіскацыя зброі і боепрыпасаў, якія захоўваюцца незаконна, а таксама папярэджанне грамадзян аб недапушчэнні іншых незаконных дзеянняў з агнястрэльнай і газавай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыстасаваннямі.

Таксама нагадваем, што выраб, набыцё, перадача, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне  агнястрэльнай зброі (акрамя гладкаствольнай паляўнічай) альбо боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў або асноўных частак да іх (у тым ліку і да гладкаствольнай паляўнічай) цягнуць за сабой крымінальную адказнасць па арт. 295, 296 і 297 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Купля, захоўванне, перадача іншым асобам ці продаж агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі без дазволу органа ўнутраных спраў, парушэнне правілаў захавання ці перавозкі яе і боепрыпасаў да гэтай зброі, а таксама выкарыстанне іх не па прызначэнні грамадзянамі, якія маюць дазвол на захоўванне зброі, несвоечасовая рэгістрацыя (перарэгістрацыя) яе, парушэнне правіл пастаноўкі зброі на ўлік пры змене месца жыхарства цягнуць адміністрацыйную адказнасць па арт. 23.48, 23.49, 23.50 КаАП РБ.

Асобы, якія дабравольна здалі зброю альбо часткі яе (у тым ліку і па прапанове ўлады), вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці (за выключэннем выпадкаў збыту зброі).

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах РАУС: 8 (02232) 51-940, 8(029)747-89-65 (МТС) 8(029)330-47-76 (Velcom) кругласутачна.

Поделиться: