Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 марта

У райцэнтры пачаў працаваць абноўлены сэрвісны цэнтр РУП “Белтэлекам”

Падчас цырымоніі яго адкрыцця перад супрацоўнікамі і гасцямі выступіў начальнік раённага вузла электрасувязі Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі РУП “Белтэлекам” Міхаіл МАРКАЎ. Ён распавёў аб паслугах і прадуктах кампаніі “Белтэлекам”, планах на будучыню. Міхаіл Пятровіч падкрэсліў, што пасля рамонту і перапланіроўкі ўнутранай прасторы сэрвісны цэнтр атрымаў новы фармат, у аснову якога пакладзена стварэнне камфортных і ўтульных умоў для кліентаў.

Сапраўды, тут не будзе ажыццяўляцца прыём плацяжоў, спецыялісты цэнтра максімум увагі ўдзеляць абслугоўванню i кансультацыі пастаянных і новых абанентаў. У сэрвісным цэнтры можна заключыць дагавор на любую паслугу кампаніі “Белтэлекам” ад устаноўкі стацыянарнага тэлефона да падключэння інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання ZALA і хуткаснага інтэрнету byfly. Спецыялісты акажуць дапамогу ў выбары адпаведнай паслугі, раскажуць пра яе магчымасці і аформяць адпаведныя дакументы.

Як адзначыла спецыяліст па прадажах Людміла НІКІТЧАНКА, акрамя вядомых прадуктаў, папулярнасць у бялынічан набіраюць і навінкі, такія, як, напрыклад, “Разумны дом”.

Гэта паслуга для тых, хто зацікаўлены ў магчымасці  аддалена кантраляваць стан свайго жылля. Яго базавы камплект, напрыклад, уключае абанентскую прыладу (кантролер) і тры датчыкі – задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў. Па інфармацыі Міхаіла Маркава, у Бялынічах ужо 70 абанентаў абсталявалі гэтай сістэмай свае дамы або кватэры, а індывідуальны прадпрымальнік Мікалай МЯЦЕЛІЦА – гандлёвую кропку.

Поделиться: