Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Мерапрыемства пачалося ў зале пасяджэнняў аддзела па адукацыі райвыканкама. Начальнік яго Жанна ЗВЯГІНА распавяла пра статыстыку прыбыцця маладых спецыялістаў у раён і інфраструктуру, якая створана ў горадзе для маладых людзей.
– На Бялыніччыне ёсць усё неабходнае, каб маладыя спецыялісты прыязджалі і заставаліся тут жыць, – падкрэсліла Жанна Анатольеўна. – У мінулым годзе ва ўстановы адукацыі раёна былі накіраваны на працу па размеркаванні 25 маладых спецыялістаў, сёлета – 14. Дзевяць пачалі працаваць па размеркаванні ва ўстановах культуры раёна, 3 – у цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы. На вас, маладых, зараз ляжыць адказнасць за будучыню нашых дзетак, з якімі вы будзеце дзяліцца сваімі ведамі.
– У Бялынічах дзейнічае моцная спартыўная база, якой могуць пазайздросціць іншыя раёны, – адзначыла Ірына Фурсава. – Многія вядомыя беларускія спартсмены – ураджэнцы Бялыніччыны. Гэта, напрыклад, марафонец Сцяпан Рагаўцоў, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Валянціна Цыбульская. Добра арганізаваны вольны час у РЦК і кінатэатры “Зорка”. Па статыстыцы, больш за 60% маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць на працу па размеркаванні ў наш раён, замацоўваюцца тут і застаюцца працаваць і далей. Таго мы жадаем і вам.
У працяг тэмы прысутныя паглядзелі фільм аб арганізацыі вольнага часу ў раёне.
– З нашага боку, – падкрэсліў Анатоль Шчуплянкоў, – будзе аказвацца ўсебаковая падтрымка моладзі, бо ад вас залежыць, наколькі паспяховым і развітым стане раён. Любыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе вашай адаптацыі да новага працоўнага месца, мы дапаможам вырашыць хутка і спакойна. Вельмі прыемна бачыць людзей, якія з цікаўнасцю і энтузіязмам падыходзяць да сваёй справы.
Закранулі падчас сустрэчы і пытанне заробкаў маладых спецыялістаў у сферы культуры.
– У нас існуе шырокая сістэма бонусаў, – распавяла дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Святлана КАНДРАЦЬЕВА. – Да заробку асабліва старанныя, творчыя і крэатыўныя працаўнікі маюць магчымасць атрымаць прэмію, даплату з фонду эканоміі і іншыя заахвочвальныя выплаты.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.