
Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by




За час працы ў адной з лепшых гаспадарак краіны Ніна  Андрэйчыкава ні разу не пашкадавала аб тым, што прыйшла ў жывёлагадоўлю.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  – Тады ўмовы работы былі зусім іншыя, – успамінае Ніна  Мікалаеўна. – 
Пра тое, што чакае нас наперадзе, мы і падумаць не маглі, але ўсё  роўна
 выконвалі свае абавязкі, імкнуліся да лепшага і, дзякуючы старшыні  
Аляксандру ЛАПАЦЕНТАВУ, дабіліся значнага.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Цяпер жанчына пра пенсію нават і думаць не хоча. За  амаль сорак гадоў
 стажа Ніна Мікалаеўна настолькі прывыкла да жывёлы, што яны  разумеюць 
адзін аднаго з першага позірку.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  – Па-іншаму і быць не можа, – адзначае аператар. – З  такім стаўленнем
 да нас з боку адміністрацыі сорамна зрабіць нешта не так.  Кожны 
работнік ведае, што добрасумленныя адносіны да сваёй справы тут  
заўважаюцца і заахвочваюцца, таму і абавязкі свае імкнемся выконваць 
добра. Ужо  чатыры разы з’ездзіла адпачыць у санаторый. Пуцёўку поўнасцю
 аплаціў калгас,  яшчэ і даставілі туды і назад. Дык як тут працаваць не
 будзеш?
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Падчас размовы з журналістам Ніна Андрэйчыкава  распавяла, што два 
гады таму была ўзнагароджана медалём “Заслужаны калгаснік”.  І гэта, 
дарэчы, далёка не першая яе ўзнагарода.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Клопат кіраўніцтва адчувае і механізатар Сяргей ПІКАС.  Разам з ім у 
гаспадарцы шчыруюць яго родныя, таму, калі нешта не задавальняла  б, 
паводле яго слоў, усёй сям’ёй надоўга яны не затрымаліся б.
– Мы жывём як у асобнай дзяржаве, – падкрэсліў Сяргей  Аляксандравіч.
 – У нас столькі святаў арганізоўваецца на працягу года,  пастаянна 
ўшаноўваюць лепшых работнікаў. Адчуваеш упэўненасць у заўтрашнім дні,  
таму з лёгкасцю бярэшся за любую справу.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Ёсць у калгаснікаў час прыняць удзел і ў мастацкай  самадзейнасці. Як 
расказала Святлана Калакустава, на святы калгаса ад свайго  комплексу 
яны ўвесь час рыхтуюць па два-тры творчыя нумары. Напрыклад, Сяргей  
Пікас прымае ў гэтым актыўны ўдзел. Ён прыгожа спявае і ставіць 
гумарыстычныя  сцэнкі.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Дзесяць гадоў паспяхова працуе на комплексе слесар  Анатоль ШУТ. За ім
 замацаваны хлеў, у якім аператарам машыннага даення шчыруе  яго жонка 
Людміла. І дома разам, і на рабоце. Праўда, перасякаюцца яны не  часта, 
бо ў кожнага на комплексе свае абавязкі.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Па словах Анатоля Барысавіча, усяго на МТК – чатыры  слесары.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  – Сочым за своечасовым гноевыдаленнем, абкошваем  тэрыторыю комплексу,
 – распавядае пра свае абавязкі Анатоль Шут. – Увогуле,  работы хапае.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  За адказныя адносіны да справы слесар не аднойчы  ўзнагароджваўся 
грашовымі прэміямі, атрымліваў ад кіраўніцтва гаспадаркі  каштоўныя 
падарункі.
    
    

Большасць сваякоў Мікалая звязалі сваё жыццё з  сельскай гаспадаркай,
 таму і ён вырашыў не парушаць традыцыю. Паказальна, што  бабуля яго, 
Акцябрына ЛАТУШКІНА, адна з дзевяці работнікаў СВК “Калгас  “Радзіма”, 
партрэт якой за значны ўклад у развіццё гаспадаркі занесены на Алею  
славы.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Моладзь тут падтрымліваюць і маральна, і матэрыяльна.  Таму ёсць усе ўмовы, каб затрымацца надоўга, а, можа быць, і назаўсёды.
    
    
      
      
      
      
      
      
      
  Менавіта такой думкі і прытрымліваліся тыя работнікі,  якія працуюць у
 гаспадарцы не адзін дзясятак гадоў. Добрыя ўмовы, годныя  заробкі, 
заахвочванне кіраўніцтва дапамаглі ім палюбіць тую справу, якой  
займаюцца. А ў любімую справу, вядома, чалавек укладвае ўсю сваю душу, 
таму на  комплексе трымаецца дысцыпліна і дасягаюцца такія высокія 
вытворчыя паказчыкі.
    
      
      
      
      
      
      
      
Марыя ШУТ.
      
Фота аўтара.