Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 ноября

Рэспубліканскі семінар камунальнікаў

На днях на Бялыніччыне прайшоў рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Наш раён наведалі члены рэспубліканскага ФСК “Камунальнік”, намеснікі начальнікаў упраўленняў ЖКГ і  галіновых абкамаў прафсаюза, старшыні ФСК. На базе ФАК “Друць” удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, абмеркавалі галоўныя праблемы і асноўныя задачы арганізацыі спартыўнай і культурна-масавай работы. Госці пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай мясцовага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таксама прагледзелі фільм аб дзейнасці БУКП “Жылкамгас”.  
Першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што такія семінары садзейнічаюць прапагандзе фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў галіновых прадпрыемствах.

Поделиться: