Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

Пасяджэнне толк-клуба «Маладзёжныя ўніверсітэты»

Чарговае пасяджэнне толк-клуба “Маладзёжныя ўніверсітэты” адбылося ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Публічная лекцыя на тэму “Пасля размеркавання. Правы і абавязкі маладога спецыяліста” аб’яднала за адным сталом маладых людзей, якія сёлета распачалі сваю працоўную біяграфію на Бялыніччыны. Удзел у ёй прыняла загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Анастасія Жукоўская. Яна пазнаёміла моладзь з нарматыўнымі актамі, якія рэгулююць прававое палажэнне спецыялістаў, растлумачыла аспекты  гарантыйных і кампенсацыйных выплат, дадатковых гарантый,  пераразмеркавання і звальнення. Члены толк-клуба атрымалі кампетэнтныя адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні.

Поделиться: