10 декабря
Пасяджэнне толк-клуба «Маладзёжныя ўніверсітэты»
Чарговае пасяджэнне толк-клуба “Маладзёжныя ўніверсітэты” адбылося ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Публічная лекцыя на тэму “Пасля размеркавання. Правы і абавязкі маладога спецыяліста” аб’яднала за адным сталом маладых людзей, якія сёлета распачалі сваю працоўную біяграфію на Бялыніччыны. Удзел у ёй прыняла загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Анастасія Жукоўская. Яна пазнаёміла моладзь з нарматыўнымі актамі, якія рэгулююць прававое палажэнне спецыялістаў, растлумачыла аспекты гарантыйных і кампенсацыйных выплат, дадатковых гарантый, пераразмеркавання і звальнення. Члены толк-клуба атрымалі кампетэнтныя адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні.
Поделиться: