Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 апреля

Дыпломы з абласной выставы-конкурсу

Падведзены вынікі абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Магілёўская скарбонка”. Праводзілася яна дзеля фарміравання экалагічнай культуры дзяцей і падлеткаў, папулярызацыі нацыянальных традыцый. Да ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 390 творчых работ школьнікаў з усёй Магілёўшчыны, у тым ліку і з Бялыніцкага краю. Журы высока ацаніла творчасць нашых юных землякоў. Так, у намінацыі “Пано і калажы” Дыпломам 2 ступені адзначана навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” Анастасія Талерава. Трэцяе месца ў намінацыі “Золата палёў” прысуджана членам аб’яднання “Беларуская саломка” гэтай жа установы Таццяне  Машніковай і Марыі Ігнатовіч.

Поделиться: