25 апреля
Дыпломы з абласной выставы-конкурсу
Падведзены вынікі абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Магілёўская скарбонка”. Праводзілася яна дзеля фарміравання экалагічнай культуры дзяцей і падлеткаў, папулярызацыі нацыянальных традыцый. Да ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 390 творчых работ школьнікаў з усёй Магілёўшчыны, у тым ліку і з Бялыніцкага краю. Журы высока ацаніла творчасць нашых юных землякоў. Так, у намінацыі “Пано і калажы” Дыпломам 2 ступені адзначана навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” Анастасія Талерава. Трэцяе месца ў намінацыі “Золата палёў” прысуджана членам аб’яднання “Беларуская саломка” гэтай жа установы Таццяне Машніковай і Марыі Ігнатовіч.
Поделиться: