Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 мая

На Бялыніччыне працягваецца вясновая пасяўная кампанія

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, да палявых работ прыступілі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Падыходзіць да завяршэння пасеў ранніх яравых зерневых і зернебабовых  культур. Ужо на гэтым тыдні запланаваны рубеж у 5907 гектараў будзе пераадолены. Акрамя таго, у некаторых гаспадарках распачалася пасадка бульбы. Найбольш паспяхова ў гэтым напрамку працуе ААТ “Новая Друць”. Па стану на 3 мая “другім хлебам” тут засаджана плошча ў 39 гектараў. Усяго ж у раёне плануецца пасадзіць 610 гектараў гэтай культуры.  

Поделиться: