3 мая
На Бялыніччыне працягваецца вясновая пасяўная кампанія
Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, да палявых работ прыступілі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Падыходзіць да завяршэння пасеў ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Ужо на гэтым тыдні запланаваны рубеж у 5907 гектараў будзе пераадолены. Акрамя таго, у некаторых гаспадарках распачалася пасадка бульбы. Найбольш паспяхова ў гэтым напрамку працуе ААТ “Новая Друць”. Па стану на 3 мая “другім хлебам” тут засаджана плошча ў 39 гектараў. Усяго ж у раёне плануецца пасадзіць 610 гектараў гэтай культуры.
Поделиться: