Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 мая

На дыстанцыі – прыхільнікі актыўнага адпачынку

Каля васьмідзесяці чалавек, у іх ліку школьнікі, ліцэісты, працаўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў Прыдруцкага краю пераадолелі дыстанцыю амаль у два кіламетры і фінішыравалі каля Алеі Герояў.
У выніку, у першай падгрупе (тут выступалі рабяты ва ўзросце да 18 гадоў) сярод дзяўчат не было роўных Вользе Зайцавай, у кроку ад яе спынілася Дар’я Пузырэўская, трэцяе месца заняла Ірына Капусціна.
Сярод хлопцаў першым пераадолеў фінішную прамую Аляксандр Скобелеў, на другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару ўзняліся Эдуард Ермалаеў і Алег Кірэеў.
У другой падгрупе сярод жанчын “золата” заваявала Яніна Харытонава, “срэбра” – Марыя Глінко, “бронзу” – Аліна Прышчэпава. Сярод мужчын самымі хуткімі сталі Пётр Старалаўнікаў, Дзмітрый Гумар і Віктар Назараў.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзіла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава.
 Аматары спорту пакідалі Ліпавы Гай у цудоўным настроі.

http://belynichi.gov.by/data/region158.jpg

distan_2013__2
Маргарыта Дудаль, “Зара над Друццю”

Поделиться: