Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 июня

Дабрачынная акцыя

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” з’яўляецца ініцыятарам шматлікіх дабрачынных мерапрыемстваў. Напярэдадні выпускнога балю прайшла чарговая акцыя.
Старшыня РА ГА “Беларускі фонд міру” Надзея Серыкава, начальнікі аддзелаў адукацыі і ідэалагічнай работы райвыканкама Лідзія Шчацінка і Ірына Фурсава наведалі 15 адзінаццацікласнікаў Прыдруцкага краю і ўручылі кожнаму з іх матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 тысяч рублёў. Рабяты таксама атрымалі і салодкія падарункі, якія прадаставілі мясцовыя прадпрымальнікі: УГУП “Раман Плюс” і “Верас Плюс К”, Вольга Кузняцова і Галіна Лысава.

Поделиться: