Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 июня

Возера надзеі

Пад такой назвай дзейнічае лагер ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Арганізоўваецца ён для наведвальнікаў аддзялення ў рамках летняга аздараўлення трэці год запар. Сёлета лагер сабраў 27 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. З 8 гадзін раніцы да 12 гадзін дня прыходзяць  сюды інваліды, якія пражываюць у райцэнтры, а з 14 да 17 гадзін прыязджаюць жыхары іншых населеных пунктаў раёна. Для іх тут ладзяцца шматлікія мерапрыемствы, экскурсіі, круглыя сталы, выставы, працуюць гурткі.

Поделиться: