19 июня
Возера надзеі
Пад такой назвай дзейнічае лагер ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Арганізоўваецца ён для наведвальнікаў аддзялення ў рамках летняга аздараўлення трэці год запар. Сёлета лагер сабраў 27 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. З 8 гадзін раніцы да 12 гадзін дня прыходзяць сюды інваліды, якія пражываюць у райцэнтры, а з 14 да 17 гадзін прыязджаюць жыхары іншых населеных пунктаў раёна. Для іх тут ладзяцца шматлікія мерапрыемствы, экскурсіі, круглыя сталы, выставы, працуюць гурткі.
Поделиться: