Вечар ушанавання сямейных пар «Срэбныя званы» адбыўся ў раённым аддзеле
ЗАГС. Ладзіцца мерапрыемства штогод па ініцыятыве работнікаў цэнтральнай
раённай бібліятэкі.
Сёлета ва ўрачыстай абстаноўцы 25-годдзе сумеснага жыцця адзначылі два
сямейныя саюзы: Вячаслава Рыгоравіча і Святланы Мікалаеўны Бурых
і Уладзіміра Пятровіча і Ліліі Віктараўны Лахцікавых.
Напачатку вядучыя пазнаёмілі юбіляраў з гісторыяй жыцця Святых
заступнікаў сям’і і шлюбу Пятра і Февроніі і з традыцыямі святкавання
«срэбнага вяселля». Затым удзельнікі вечарыны падзяліліся ўспамінамі
аб сваіх днях рэгістрацыі шлюбу. Цудоўны настрой у прысутных стварылі
музычныя нумары ў выкананні артыстаў РЦК. У завяршэнні мерапрыемства
сямейныя пары атрымалі памятныя медалі, пакінулі подпісы ў кнізе
ганаровых юбіляраў і закружыліся ў лёгкім вальсе.
Поделиться: