Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 июля

У прафесійным ліцэі № 17 прайшоў выпускны баль

Напрыканцы минулага тыдню у ДУА «Бялыніцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 17» адбыўся выпускны баль. У святочнай абстаноўцы 48 навучэнцаў атрымалі дыпломы. Сёлета са сцен гэтай навучальнай установы выйшлі спецыялісты ў такіх галінах, як вытворчасць будаўніча-мантажных і тэхналогія зварачных работ, тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў.
Шмат наказаў у самастойную дарогу прагучала ў гэты дзень у адрас выпускнікоў. Са шчырымі віншаваннямі да былых ліцэістаў звярнуўся дырэктар ліцэя Аляксандр Пекур. Па традыцыі лепшыя ліцэісты атрымалі ўзнагароды за выдатныя поспехі ў вучобе, за актыўны ўдзел ў спартыўным жыцці і грамадскай дзейнасці навучальнай установы. Яшчэ адным падарункам для віноўнікаў ўрачыстасці стала цікавая канцэртная праграма. У падзяку сваім педагогам выпускнікі прачыталі вершы і ўручылі кветкі. Заключным момантам балю стаў развітальны вальс.
Поделиться: