2 июля
У прафесійным ліцэі № 17 прайшоў выпускны баль
Напрыканцы минулага тыдню у ДУА «Бялыніцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй
№ 17» адбыўся выпускны баль. У святочнай абстаноўцы 48 навучэнцаў
атрымалі дыпломы. Сёлета са сцен гэтай навучальнай установы выйшлі
спецыялісты ў такіх галінах, як вытворчасць будаўніча-мантажных
і тэхналогія зварачных работ, тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых
работ, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў.
Шмат наказаў у самастойную дарогу прагучала ў гэты дзень у адрас выпускнікоў. Са шчырымі віншаваннямі да былых ліцэістаў звярнуўся дырэктар ліцэя Аляксандр Пекур. Па традыцыі лепшыя ліцэісты атрымалі ўзнагароды за выдатныя поспехі ў вучобе, за актыўны ўдзел ў спартыўным жыцці і грамадскай дзейнасці навучальнай установы. Яшчэ адным падарункам для віноўнікаў ўрачыстасці стала цікавая канцэртная праграма. У падзяку сваім педагогам выпускнікі прачыталі вершы і ўручылі кветкі. Заключным момантам балю стаў развітальны вальс.
Поделиться: