На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН арганізавана
работа летняга аздараўленчага лагера «Возера Надзеі». Для людзей
з абмежаванымі магчымасцямі распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, сярод
якіх пазнавальныя экскурсіі, ролевыя гульні, заняткі...
Спецыялісты аддзялення сумесна з кіраўніцтвам Цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і райкама ГА «БРСМ»
арганізавалі для наведвальнікаў аддзялення экскурсію па гістарычных
месцах Прыдруцкага краю. У цэнтры ўвагі «вандроўнікаў» былі Заазерскія
крыжы, Майская крыніца і любімае месца адпачынку бялынічан — Заазерскае
возера. У якасці гіда выступіла настаўніца Эсьмонскага ВПК ДССШ Таццяна
Шастак.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з захапленнем знаёміліся
са славутасцямі роднага краю, задавалі пытанні, фатаграфаваліся
на памяць...
Не абышлося гэта значнае ў іх жыцці мерапрыемства і без адпачынку
на свежым паветры, песень каля вогнішча і жараных бульбы з салам.
Актывісты райкама ГА «БРСМ», у сваю чаргу, пачаставалі экскурсантаў
салодкімі падарункамі.
Наталля ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН
Поделиться: