Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 августа

У цэнтры ўвагі – дзеці

    Рэспубліканская прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года, стартавала сёння ў нашым раёне. Праводзіцца яна дзеля прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей па прычыне таго, што яны застаюцца без нагляду дарослых.
У рамках акцыі па 30 верасня на гандлёвых аб’ектах, школьных ярмарках супрацоўнікі РАНС арганізуюць шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Акрамя таго, у дзень ведаў, 2 верасня, на школьных лінейках, класных гадзінах хлопчыкі і дзяўчынкі прымуць удзел у конкурсах і віктарынах, уроках бяспекі. Тэматычныя гутаркі пройдуць таксама і на бацькоўскіх сходах. Апроч таго, у дашкольных ўстановах раёна для самых маленькіх будуць арганізаваны тэатралізаваныя прадстаўленні і дэманстрацыя павучальных мультфільмаў.  

Поделиться: