Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 августа

Сям’я з Вялікай Машчаніцы перамагла ў раённым этапе конкурсу «Уладар сяла-2013»

    Раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта ГА “БРСМ” “Уладар сяла-2013” прайшоў у мінулую суботу ў аграгарадку Цяхцін. Самыя таленавітыя, смелыя, спартыўныя і ўмелыя пары змагаліся за права называцца лепшай вясковай сям’ёй. Гаспадары і гаспадыні зладжана і паспяхова пераадолелі ўсе творчыя, сельскагаспадарчыя і спартыўныя выпрабаванні: ў арыгінальнай форме прадстаўлялі свае сем’і, на хуткасць нарыхтоўвалі дровы, гатавалі стравы, спаборнічалі ў вясковай спартыўнай эстафеце.
Каля імправізаванай сцэны каля мясцовай школы сабраліся жыхары Цяхціна і госці з іншых населеных пунктаў раёна. Цікавае і відовішчнае мерапрыемства ў кожнага выклікала захапленне і прыўзняты настрой.
semja1

У выніку, першае месца і права прадстаўляць Бялыніччыну на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” заваяваў саюз Святланы і Дзмітрыя Жыркевічаў з Вялікай Машчаніцы. Другім прызёрам прызнана сямейная пара Белахвоставых з Цяхціна. Трэцяе месца заняла сям’я Лычкоўскіх з Вішова.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі райкама ГА “БРСМ” і каштоўнымі падарункамі ад ААТ “Новая Друць” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Поделиться: