Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 августа

Названы пераможцы агляду-конкурсу сярод устаноў адукацыі раёна

    Падведзены вынікі традыцыйнага агляду-конкурсу сярод устаноў адукацыі раёна на званне “Навучальная ўстанова ўзорнага парадку” за 2012-2013 навучальны год.
Пераможцамі конкурсу ў сваіх намінацыях сталі: сярод агульнаадукацыйных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі райцэнтра, – СШ №2, размешчаных у сельскай мясцовасці – Цяхцінскі комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Сярод дашкольных устаноў у адапаведных намінацыях перамаглі яслі-сад №3 райцэнтра і яслі-сад №9 аграгарадка Вішоў. Навучальнай установай узорнага парадку, якая забяспечвае атрыманне агульнай базавай адукацыі, прызнана Кудзінская базавая школа, у намінацыі “Іншыя ўстановы адукацыі” гэтага звання ўдастоены шматпрофільны цэнтр “Ветразь”.
Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу атрымаюць заслужаныя ўзнагароды на раённай педагагічнай канферэнцыі, якая пройдзе 28 жніўня.   

Поделиться: