На
працягу двух месяцаў на базе СШ №1 імя Пашкоўскага праходзілі
спаборніцтвы першай раённай Лігі па міні-футболе сярод юнакоў 2001 года
нараджэння. Арганізатарам яе выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму
райвыканкама. 6 каманд з райцэнтра, аграгарадкоў Цяхцін, Вішоў і
Свяцілавічы ў два кругі вызначалі мацнейшую каманду.
У выніку
цікавай, напружанай барацьбы пераможца быў вызначаны толькі ў апошнім
туры. Ім стала каманда “Юнацтва” г.п.Бялынічы, другой стала дружына
“Ніка” з райцэнтра, на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся
футбалісты “Друці” з агарагарадка Цяхцін. Шматпрофільны цэнтр “Ветразь”,
які займаўся арганізацыяй і правядзеннем дзіцячай лігі, уручыў прызы
лепшым ігракам: Кірылу Елісееву, Андрэю Ігнатовічу, Сяргею Цапіку,
Арцёму Асіпёнку, Ілью Капылову, Паўлу Лістападу і Рыгору Марушкіну.
Падводзячы вынікі лігі, галоўны суддзя спаборніцтваў, загадчык
спартыўны-тэхнічнага аддзела ШЦ “Ветразь” Сяргей Зайкоўскі адзначыў, што
ўзровень падрыхтоўкі юных футбалістаў значна павысіўся. Дадзены турнір
дазволіць сфарміраваць зборную для прадстаўлення раёна на абласных
спаборнітцвах, што пройдуць вясной.
Поделиться: