Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

31 августа

Увага, фотаконкурс!

­Калі ты ва ўзросце да 31 года, маеш фотаапарат, любіш тое месца, дзе нарадзіўся і жывеш, табе проста НЕАБХОДНА прыняць удзел у фотаконкурсе «МІЛЫ СЭРЦУ КУТОЧАК!».
Яго праводзяць з мэтай выяўлення, падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу моладзі Бялыніччыны, актуалізацыі найбольш прыгожых відаў і гісторыка-культурных мясцін гарадскога пасёлка і раёна аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і раённыя арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і Беларускі фонд Міру.
Апошні дзень падачы конкурсных фотаздымкаў (ад кожнага аўтара не больш за тры) – 31 кастрычніка 2015 года. Фотаздымкі прымаюцца як на папяровым носьбіце, так і ў апрацаваным лічбавым фармаце (не менш як 300 пікс./дзюйм.). ­
Свае фотатворы дасылайце з пазнакай “Фотаконкурс” на адрас: 213051, вул. Савецкая, 27 ці drut@tut.by
Нагадваем, што кожны фотаздымак павінна суправаджаць інфармацыйная карта, у якой указваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго ўзрост, паштовы адрас, нумар кантактнага тэлефона, месца працы ці вучобы, а таксама кароткі тлумачальны тэкст да здымка (эсэ, не больш за 500 знакаў без прабелаў).
Пераможцы фотаконкурсу «Мілы сэрцу куточак» (1, 2, 3 месцы) будуць вызначаны 2 лістапада бягучага года і атрымаюць выдатныя падарункі ад яго арганізатараў.
Даведкі па тэл. 51 – 392.

Положение о проведении фотоконкурса "Мілы сэрцу куточак"(.doc, 35.5 Кб)



Аисты на поле возле д.Голубовка



Аисты на поле возле д.Голубовка


­
Река Ослик в д.Эсьмоны­



Возле вишовской криницы



Вишовская криница



Поле Белыничского СПК "Колхоз "Родина"



р. Друть



р. Друть. Детский пляж



р. Друть (Луг возле пляжа Силкова яма)



р. Друть (Слабодской мост, сваи)



река Друть



река Друть г.п. Белыничи

­
Поделиться: