19 студзеня ў малай зале раённага Цэнтра культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – Дню выратавальніка Рэспублікі Беларусь.
На гэтай ужо традыцыйнай сустрэчы, акрамя супрацоўнікаў РАНС, прысутнічалі таксама і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый НАЛІВАЙКА і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў БУРКО.
— За гады свайго існавання выратавальная служба ператварылася ў многафункцыянальную мабільную сістэму, якая рэагуе на няштатныя сітуацыі практычна любога ўзроўню, — адзначыў у сваім прывітальным выступленні начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. – Гэта было дасягнута, у тым ліку, дзякуючы наладжанаму супрацоўніцтву паміж нашым аддзелам і органамі ўлады, службамі і працоўнымі калектывамі. Можна ўпэўнена сказаць, што жыхары раёна, набіраючы нумар 101, заўсёды атрымаюць патрэбную ім дапамогу.
Віталь Валянцінавіч павіншаваў калег і іх сем’і з прафесійным святам і пасля гэтых слоў, згодна загаду МНС Беларусі, за значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ўручыў Ганаровую грамату вадзіцелю ПАВЧ №1 РАНС Аляксандру САЎКІНУ, нагрудны знак МНС “Выдатнік” камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 Яўгену ШУТОВУ.
Нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Беларусі”, былі адзначаны вадзіцель ПАВЧ №1 Віктар СНЫТКО і вадзіцель ПАВП №11 Міхаіл РАДОЎСКІ.
Загадам Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі граматамі былі ўзнагароджаны вадзіцель ПАВП №15 Аляксандр МІНКЕВІЧ, старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Павел ЛАХТАНАЎ, вадзіцель ПАВП №13 Васіль КІРЫЛЕНКА. Грашовымі прэміямі адзначаны першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр САДОЎСКІ, старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ілья ЦІКУНОЎ, начальнік ПАВП №14 Дзмітрый БАРАНАЎ, камандзір аддзялення ПАВП №15 Мікалай ФЁДАРАЎ і вадзіцель ПАВЧ №1 Віталь ГУЗАЎ.
З віншаваннямі і падзякай за іх сумленную працу звярнуўся да выратавальнікаў і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ганчук, які таксама адзначыў важнасць сумеснай комплекснай работы і ўзаемадзеяння паміж рознымі структурамі. За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і з выпадку прафесійнага свята Андрэй Аляксандравіч уручыў ганаровыя граматы райвыканкама вадзіцелю ПАВЧ №1 Уладзіміру ЗАРУБСКАМУ і камандзіру аддзялення ПАВП №11 Віталю ЛАПО.
Інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандру ЯНКОЎСКАМУ і пажарнаму ПАВЧ №1 Арцёму ШЧЭРБІЧУ начальнік РАНС Віталь Воранаў аб’явіў падзякі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць працы, асабісты ўклад у забеспячэнне пажарнай бяспекі раёна.
Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў Бурко, акрамя шчырых слоў віншавання, падарыў калегам песню
“Храни вас Бог”. А святочны настрой стваралі сваімі творчымі выступленнямі работнікі раённага Цэнтра культуры.
Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ
Поделиться: