Четверг, 30 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - 19 студзеня ў малай зале раённага Цэнтра...
26 января

19 студзеня ў малай зале раённага Цэнтра культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню выратавальніка

19 студзеня ў малай зале раённага Цэнтра культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – Дню выратавальніка Рэспублікі Беларусь.

На гэтай ужо традыцыйнай сустрэчы, акрамя супрацоўнікаў РАНС, прысутнічалі таксама і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый НАЛІВАЙКА і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў БУРКО.

— За гады свайго існавання выратавальная служба ператварылася ў многафункцыянальную мабільную сістэму, якая рэагуе на няштатныя сітуацыі практычна любога ўзроўню, — адзначыў у сваім прывітальным выступленні начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. – Гэта было дасягнута, у тым ліку, дзякуючы наладжанаму супрацоўніцтву паміж нашым аддзелам і органамі ўлады, службамі і працоўнымі калектывамі. Можна ўпэўнена сказаць, што жыхары раёна, набіраючы нумар 101, заўсёды атрымаюць патрэбную ім дапамогу.

Віталь Валянцінавіч павіншаваў калег і іх сем’і з прафесійным святам і пасля гэтых слоў, згодна загаду МНС Беларусі, за значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ўручыў Ганаровую грамату вадзіцелю ПАВЧ №1 РАНС Аляксандру САЎКІНУ, нагрудны знак МНС “Выдатнік” камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 Яўгену ШУТОВУ.

Нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Беларусі”, былі адзначаны вадзіцель ПАВЧ №1 Віктар СНЫТКО і вадзіцель ПАВП №11 Міхаіл РАДОЎСКІ.

Загадам Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі граматамі былі ўзнагароджаны вадзіцель ПАВП №15 Аляксандр МІНКЕВІЧ, старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Павел ЛАХТАНАЎ, вадзіцель ПАВП №13 Васіль КІРЫЛЕНКА. Грашовымі прэміямі адзначаны першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр  САДОЎСКІ, старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ілья ЦІКУНОЎ, начальнік ПАВП №14 Дзмітрый БАРАНАЎ, камандзір аддзялення ПАВП №15 Мікалай ФЁДАРАЎ і вадзіцель ПАВЧ №1 Віталь ГУЗАЎ.

З віншаваннямі і падзякай за іх сумленную працу звярнуўся да выратавальнікаў і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ганчук, які таксама адзначыў важнасць сумеснай комплекснай работы і ўзаемадзеяння паміж рознымі структурамі. За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і з выпадку прафесійнага свята Андрэй Аляксандравіч уручыў ганаровыя граматы райвыканкама вадзіцелю ПАВЧ №1 Уладзіміру ЗАРУБСКАМУ і камандзіру аддзялення ПАВП №11 Віталю ЛАПО.

Інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандру ЯНКОЎСКАМУ і пажарнаму ПАВЧ №1 Арцёму ШЧЭРБІЧУ начальнік РАНС Віталь Воранаў аб’явіў падзякі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць працы, асабісты ўклад у забеспячэнне пажарнай бяспекі раёна.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў Бурко, акрамя шчырых слоў віншавання, падарыў калегам песню
“Храни вас Бог”. А святочны настрой стваралі сваімі творчымі выступленнямі работнікі раённага Цэнтра культуры.
Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ

Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00